Знайсці
07.08.2017 / 14:294РусŁacБел

Сям’я з Брэста выпусціла першы наклад 3D-канструктара Мірскага замка

Не знайшлі цікавых беларускіх цацак — зрабілі самі.

Cяргей Бахун разам з маці Тамарай і дачкой Адэляй.

Раней мы ўжо пісалі пра тое, што берасцеец Сяргей Бахун разам з маці Тамарай і дачкой Адэляй на краўдфандынг-платформе «Талака» збіраюць грошы на стварэнне ўнікальнага для нашай краіны 3D-канструктара «Мірскі замак».

На жаль, на «Талацэ» праект амаль не пайшоў, таму першы наклад з 1500 канструктараў сям’я выпусціла за свае грошы.

Макет замка зроблены з кардону, памерам 30 на 30 сантыметраў. Сабраць яго можна з дапамогай інструкцыі: без клею і нажніц. У камплект уваходзяць не толькі дэталі замка, але яшчэ і 5 фігурак гістарычных асоб таго часу ды жаўнераў у розных позах.

Канструктар ужо цяпер можна набыць у мінскіх крамах: «Мой модны кут», «Акадэмкніга», Цэнтральная кнігарня. Таксама новую цацку для дзетак можна замовіць праз суполкі ў сацсетках: УКантакце і Фэйсбук.

Калі 3D-мадэлі будуць запатрабаваныя, берасцейцы дойдуць і да іншых гістарычных будынкаў — гарадскіх ратуш, касцёлаў, палацаў… А можа, нават уваскрэсяць у кардоне тое, што было знішчана і страчана.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930