Знайсці
05.08.2017 / 15:21РусŁacБел

Затрыманага ў «справе прафсаюзаў» Ігара Комліка перавялі на Валадарку

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Мікалай Герасіменка.

Ігар Комлік — галоўны бухгальтар і старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі прафсаюзу РЭП. Яго затрымалі 2 жніўня паводле крымінальнай справы за нясплату падаткаў і зьмясьцілі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў. Паводле закону, праз 72 гадзіны затрыманага належыць або адпусьціць, або вызначыць яму далейшую меру стрыманьня. У дачыненьні да Ігара Комліка такой мерай стала зьмяшчэньне пад варту у Сьледчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Праваабарончыя арганізацыі яшчэ 3 жніўня заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязьнем.

Паводле праваабаронцаў, распачатая супраць прафсаюзных лідэраў крымінальная справа палітычна матываваная, зьвязаная з актыўнай прафсаюзнай дзейнасьцю і мірным ажыцьцяўленьнем права на свабоду асацыяцыяў.

svaboda.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930