Знайсці
04.08.2017 / 18:4116РусŁacБел

Саакашвілі прыбыў у Польшчу

Былы прэзідэнт Грузіі, экс-губернатар Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі прыбыў у сталіцу Польшчы Варшаву, нягледзячы на тое, што яго пазбавілі ўкраінскага грамадзянства, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Telewizja Republika.

Палітык доўгі час знаходзіўся ў ЗША, дзе і даведаўся пра тое, што ўлады Украіны пазбавілі яго грамадзянства. Невядома, па якіх дакументах ён заехаў у Польшчу, бо Саакашвілі не мае ні грузінскага, ні ўкраінскага грамадзянства.

Саакашвілі выступіў на мерапрыемстве, прысвечаным гадавіне Варшаўскага паўстання. Разам з ім у цырымоніі ўдзельнічала дэпутатка ад кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» Малгажата Гасеўска.

Сваю прамову палітык вёў на англійскай мове, перакладчыца ажыццяўляла пераклад на польскую мову. У выступе ён згадаў сітуацыю ў Грузіі ў 2008 годзе і дапамогу Польшчы як Украіне, так і Грузіі.

У памежнай службе Польшчы адмовіліся каментаваць, на падставе якога дакумента Саакашвілі заехаў на тэрыторыю краіны.

«Згодна з… законам аб памежнай службе, дадзеныя ў сферы пагранічнага кантролю могуць быць прадастаўленыя толькі адпаведным дзяржаўным органам», — заявіла прадстаўнік службы Агнешка Голяс.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930