Знайсці
04.08.2017 / 21:5911РусŁacБел

Трамваі да вакзала не хадзілі два гады. Іх пусцяць, каб налета зноў закрыць шляхі на доўгую мадэрнізацыю

У Мінску рух трамваяў у кірунку чыгуначнага вакзала быў перакрыты яшчэ ў пачатку 2015 года. Будоўля зацягнулася на два з паловай гады. Трамваі плануюць запусціць ад пачатку верасня.

Аднак калі рамонт участка на вуліцы Чапаева ад Казлова да Бядулі будзе скончаны цалкам, то на Першамайскай і Ульянаўскай інжынерныя брыгады правядуць толькі прафілактычныя працы, бо рэйкі працяглы час зусім не эксплуатаваліся.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Рэальнай мадэрнізацыяй больш чым трохкіламетровага ўчастка трамвайных шляхоў на вуліцах Першамайскай, Ульянаўскай і Бабруйскай да разваротнага кальца каля плошчы Мяснікова «Мінсктранс» плануе заняцца толькі ў 2018 годзе.

Чаму нельга было зрабіць гэтага раней, пакуль шляхі стаялі пустымі?

«Наша Ніва» атрымала адказ за подпісам генеральнага дырэктара «Мінсктранса» Лявонція Папянка. Галоўнай прычынай бяздзейнасці ён называе тое, што пакуль яшчэ не рэалізаваны праект, згодна з якім будзе змяняцца інфраструктура ў квартале вуліц Ульянаўская, Свярдлова, Кірава, а таксама пашырэнне Ульянаўскай.

Няма першага — няма і другога. Таму, як адзначыў у каментары «Нашай Ніве» галоўны інжынер «Мінсктранса» Віктар Старавераў, галоўнае — «падарыць гораду свята і прыгожа адкрыць трамвайны рух 1 верасня». Што будзе далей — будзе бачна пасля.

У кулуарах прадпрыемства выказалі здагадку, што, хутчэй за ўсё, на поўную рэканструкцыю запланаванага банальна не хапіла грошаў: у 2018 годзе бюджэтныя сродкі і іншае фінансаванне будзе размяркоўвацца па новай.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930