Знайсці
04.08.2017 / 17:4812РусŁacБел

ЕС зрабіў больш жорсткімі санкцыі супраць Расіі

Еўрапейскі Саюз у пятніцу прыняў новыя санкцыі ў дачыненні да Расіі з-за пастаўкі газавых турбін Siemens у Крым. У санкцыйны спіс дададзеныя тры фізічныя асобы: намеснік міністра энергетыкі Андрэй Чэразаў, кіраўнік дэпартамента Мінэнерга Яўген Грабчак, гендырэктар кампаніі «Тэхнапрамэкспарт» Сяргей Тапор-Гілка, паведамляе DW.

Пад санкцыі таксама трапілі тры кампаніі: ААТ і ААТ «Тэхнапрамэкспарт», ЗАТ «Інтэраўтаматыка», адказныя за пастаўкі турбін нямецкай вытворчасці ў Крым. Такім чынам, абмежавальныя меры ЕС — часовае блакаванне рахункаў у еўрапейскіх банках і забарона на ўезд у краіны ЕС — з гэтага часу распаўсюджваюцца агулам на 153 фізічных асобы і 40 юрыдычных асоб.

6 ліпеня стала вядома аб пастаўцы дзвюх газатурбінных установак вытворчасці Siemens на анексаваны Расіяй паўвостраў. Нямецкі канцэрн абвінаваціў расійскіх партнёраў у парушэнні ўмоў дагавора, бо абсталяванне было прызначанае для рэалізацыі праектаў у Тамані, таксама была агавораная забарона на перамяшчэнне гэтых турбін на тэрыторыю Крыма. Згодна з санкцыямі Еўрапейскага Саюза, еўрапейскім кампаніям забаронена пастаўляць у Крым энергетычныя тэхналогіі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930