Знайсці
04.08.2017 / 21:4113РусŁacБел

Песня Despacito стала самым папулярным ВІДЭА ў свеце — 3 мільярды праглядаў на Ютубе

Кліп зняты на сумесную песню пуэртарыканскіх спевакоў Луіса Фонсі і Дэдзі Янкі.

Відэа Despacito («Пакрысе») было апублікаванае ў студзені 2017 года і ўжо абагнала па праглядах яшчэ адзін мегапапулярны кліп See You Again з саўндтрэкам да фільма «Фарсаж 7», які быў апублікаваны нашмат раней — у чэрвені 2015 года, а таксама кліп карэйскага спевака PSY «Gangam style», апублікаваны ажно ў 2012-м. 

Такім чынам, песня Despacito стала хітом, які першым у гісторыі Ютуба набірае 3 мільярды праглядаў. 

Цяпер тройка найбольш прагляданых відэа на YouTube выглядае наступным чынам. 

1. Luis Fonsi — Despacito ft. Daddy Yankee

2. Wiz Khalifa — See You Again ft. Charlie Puth

3. PSY — GANGNAM STYLE

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930