Знайсці
03.08.2017 / 22:2210РусŁacБел

Пракапеня перадумаў купляць «дачку» Сбербанка

VP Capital ІТ-бізнэсоўца Віктара Пракапені адклікаў з Нацыянальнага банка Украіны заяўку на набыццё Сбербанка Украіны. Пра тое, што кампанія беларуса прэтэндуе на гэты актыў, стала вядома ў канцы чэрвеня.

Віктар Пракапеня ў каментары TUT.BY пацвердзіў адкліканне заяўкі:

«Мы прынялі рашэнне адклікаць з НБУ заяўку на куплю ўкраінскага ПАО «Сбербанк» для таго, каб сканцэнтравацца на іншых нашых планаваных інвестыцыях і праектах, над якімі мы працуем. Пасля глыбокага аналізу мы вырашылі, што праекты ў сферы штучнага інтэлекту, якімі займаецца VP Capital, з'яўляюцца найлепшым выкарыстаннем нашага часу. Відавочна, што набыццё падраздзялення міжнароднага банка з'яўляецца неймаверна складаным працэсам, які патрабуюе вялікай колькасці рэсурсаў. Мы па-ранейшаму лічым, што сёння купля бізнэсу Сбербанка Украіны — гэта выдатная інвестыцыйная магчымасць, але мы вырашылі сфакусавацца на іншых праектах, у прыватнасці, на нашых праектах у вобласці штучнага інтэлекту, якія патрабуюць далейшай працы па іх развіцці».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера