Дэвід Бэкхэм надзявае шкарпэткі пад шлёпанцы. Цяпер можна і нам?
Легенда англійскага футбола быў заўважаны на вуліцах горада ў галоўным модным антытрэндзе: шлёпанцах разам са шкарпэткамі.
Фота: TheSunShowbiz.
Фотаздымак з такой прамашкай стаў мегапапулярным у сацыяльных сетках. Карыстальнікі жартавалі: «Ну, калі Дэвід носіць шкарпэткі з сандалямі, то гэта па-любому модна! Хлопцы па ўсім свеце павінны пачаць апранацца так проста цяпер!»
If David Beckham wears socks and sandals, then its suddenly fashionable anyway!! Lads everywhere being wearing em now!!
Мы спыталі ў беларускага блогера, эксперта па мужчынскай модзе Іллі Трыфаненкава, ці сапраўды можна смела спалучаць гэтыя рэчы, калі самі зоркі дыктуюць такія правілы.
Модны блогер Ілля Трыфаненкаў.
«Шкарпэткі пад шлёпанцы — гэта ніколі не было і не будзе модна. На гэтым табу робіцца хайп, і людзям хочацца зрабіць цалкам наадварот: так бы мовіць, награшыць перад модай. І Бэкхэм, хутчэй за ўсё, таксама зрабіў гэта спецыяльна: колер шкарпэтак у яго белы, так увогуле апранаюцца толькі мужчыны на Захадзе. У нас жа часцей за ўсё абіраюць цёмны колер (чорны або сіні), каб ніхто не бачыў. І галоўны аргумент тых, хто так робіць: мне ногі не муляе. Аднак шкарпэткі пад шлёпанцы заўсёды выглядаюць недарэчна, я так не раблю — і вам не раю».