Знайсці
02.08.2017 / 12:4915РусŁacБел

Рэжысёрка «Белых росаў — 2» здымае камедыю пра мінскага закамплексаванага праграміста

Аляксандра Бутар працуе над новай стужкай, здымкі ідуць у Беларусі. 

Сцэнар рамантычнай камедыі «У асабістую прастору ўваход забаронены» Бутар пісала ў суаўтарстве з Юліяй Гірэль. Гэта першая самастойная работа творчай майстэрні «Тэрыторыя кіно».

У фільме здымаюцца добра вядомыя беларускаму гледачу акцёры Сяргей Жбанкоў і Ганна Палупанава, а таксама маладая змена — Эрык Абрамовіч (Новы драматычны тэатр) і Любоў Клок (Дзяржаўны тэатр лялек).

Любоў Клок.

Галоўныя ролі атрымалі Сцяпан Ляткоўскі і Кацярына Самойла, для іх гэта дэбют у вялікім кіно.

Кацярына Самойла.

Пра што

Жыццё здольнага, але закамплексаванага праграміста Макса выглядае ідэальным. Але бяда ў тым, што Макс — жудасны перфекцыяніст. Адна нязначная памылка здаецца яму поўным правалам. Макс кідае ўсё і з’язджае. І тут жыццё пакідвае яму лёсавызначальную сустрэчу з Машай, што пераварочвае яго свет.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930