Знайсці
01.08.2017 / 20:406РусŁacБел

У васьмі зонах адпачынку Мінска выяўленыя кляшчы

У васьмі раёнах сталіцы выявілі іксодавых кляшчоў, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў санітарна-эпідэміялагічнай службе горада.

«Спецыялісты працягваюць абследаваць паркі, скверы, дзіцячыя летнія аздараўленчыя ўстановы, прыгарадныя зоны масавага адпачынку насельніцтва», — удакладнілі санэпідэміёлагі.

Згодна з картай, размешчанай на сайце санітарна-эпідэміялагічнай службы, кляшчоў знайшлі ў лесапаркавай зоне адпачынку Дразды, у лесе ў Дражні, у лесапалосах на вуліцах Каліноўскага, Капіевіча, Цікоцкага, Фогеля, у Сляпянскім і Сцяпянскім лясных масівах.

Для прафілактыкі ўкусаў пры выхадзе на любую тэрыторыю, дзе могуць сустракацца кляшчы, мэтазгодна апрануцца такім чынам, каб прадухіліць іх запаўзанне пад вопратку і забяспечыць хуткі агляд. Рэкамендуюць выбіраць светлыя аднатонныя рэчы, а таксама выкарыстоўваць сродкі для адпужвання кляшчоў. Па вяртанні з прагулкі неабходна ўважліва агледзець вопратку і скурныя пакровы, хатніх гадаванцаў і ўсё, што вы прывезлі з лесу, у прыватнасці букеты з лясных і палявых кветак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930