Знайсці
01.08.2017 / 16:4512РусŁacБел

У Маскоўскім абласным судзе адбылася перастрэлка: трое забітых

Пры перастрэлцы ў Масаблсудзе забітыя тры фігуранты справы «банды ГТА». Пра гэта распавялі ў МУС РФ. Яшчэ двое падсудных параненыя, піша Медуза.

Раней паведамлялася, што ў ліфце суда падсудныя напалі на канваіраў і завалодалі іх зброяй, пасля чаго пачалася перастрэлка. У Следчым камітэце ўдакладнілі, што ў ліфце пяцярых падсудных суправаджалі толькі двое канваіраў.

НТВ са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што жыццю дваіх пацярпелых судовых прыставаў нічога не пагражае. Пазней «Інтэрфаксу» распавялі, што ў пацярпелых мужчыны і жанчыны няма агнястрэльных раненняў.

У МУС таксама паведамілі, што раненне атрымаў супрацоўнік Расгвардыі, а двое паліцэйскіх атрымалі траўмы.

Прэс-сакратар суда Наталля Осіпава заявіла, што ўсе эвакуяваныя пасля пачатку стральбы ўжо вярнуліся ў памяшканне.

Падсуднымі па справе «банды ГТА» праходзяць дзевяць чалавек, іх абвінавачваюць у 17 забойствах і іншых злачынствах. Па версіі следства, яны ў 2012-2014 гадах нападалі на кіроўцаў на падмаскоўных трасах.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930