Знайсці
01.08.2017 / 15:2554РусŁacБел

У Пружанскім ДК анансаваная дыскатэка пад расійскім сцягам. Дырэктарка пасля званка журналістаў: «Прыбярэм»

Чытачы «Нашай Нівы» звярнулі ўвагу на запланаваную на 5 жніўня дыскатэку ў Пружанах. Афіша «Русской вечерінкі» аздоблена расійскім трыкалорам і матрошкамі.

Дарэчы, раней у тым палацы была дыскатэка, на якую заклікала афіша з камуністычнай сімволікай — серпам і молатам — а таксама выявамі тыранаў XX стагоддзя: Сталіным, Мао Дзэдунам ды іншымі. Тады, пасля скаргаў грамадскасці, яе знялі.

«Што гэта за навязванне расейшчыны ў рэгіёнах, чаму нашых дыскатэк не робяць? Гэта ж дзяржаўны Палац культуры!», — напісалі нам чытачы.

Журналіст «Нашай Нівы» адрасаваў гэтае пытанне выканаўцы абавязкаў дырэктара Алёне Лосевай.

«Шчыра кажучы, не бачыла пакуль. — адказала Лосева. — Без майго дазволу паставілі. Што вы кажаце? Сцяг расійскі? Ззразумела, зараз прыму захады. Я ж папярэджвала пасля таго выпадку з сярпом і молатам, што толькі пасля маёй згоды… А яны зноў… Дзякуй, будзем разбірацца».

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930