Знайсці
29.07.2017 / 10:361РусŁacБел

Азаранка знялася з турніру ў Стэнфардзе

Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка знялася з турніру серыі «Прэм'ер» у амерыканскім Стэнфардзе, які пройдзе 31 ліпеня — 6 жніўня, піша Tut.by.

Як паведамляецца на старонцы фан-групы тэнісісткі ва «УКантакце», прычынай адмовы ад выступу стала вірусная інфекцыя.

«Мне вельмі сумна, што я не змагу згуляць на турніры ў Стэнфардзе на наступным тыдні. На працягу ўсяго тыдня я адчуваю недамаганне з-за віруснай інфекцыі. Адзін з найлепшых турніраў сезону, які я вымушаная прапусціць, быў адзначаны ў маім календары з першага дня, калі я вырашыла вярнуцца ў вялікі тэніс пасля нараджэння сына Леа. Мне вельмі сумна, што я не змагу згуляць перад сваімі заўзятарамі ў Стэнфардзе. Спадзяюся вярнуцца ў наступным годзе», — напісала Вікторыя Азаранка.

Наступны турнір, на які Вікторыя Азаранка заяўленая, — турнір у Цынцынаці, які стартуе 14 жніўня.

Вікторыя Азаранка таксама значыцца сярод удзельніц, якія атрымалі допуск у асноўную сетку жаночага адзіночнага разраду US Open — заключнага ў сезоне турніру «Вялікага шлема». Вікторыя Азаранка, якая вярнулася на корт пасля нараджэння сына, атрымала запрашэнне ў асноўную сетку дзякуючы абароненаму рэйтынгу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера