Знайсці
28.07.2017 / 16:235РусŁacБел

Прадстаўленая прылада, якая дазваляе карыстацца смартфонам нават пры адсутнасці любых сетак сувязі. Як яна працуе?

Не так даўно кампанія Sonnet Labs з Таронта прадставіла камплект прылад, якія даюць магчымасць карыстацца сеткамі сотавай сувязі нават у тым выпадку, калі такіх паблізу не назіраецца, піша Hi-news. 

Новая прылада ўяўляе сабой лічбавую радыёстанцыю, якая працуе ў адным з дыяпазонаў далёкай радыёсувязі. Пры гэтым для злучэння са станцыяй смартфону нават не патрэбны Wi-Fi (хоць і такая магчымасць прадугледжаная), дастаткова падключыць тэлефон кабелем да станцыі, і ён зноў набудзе магчымасць здзяйсняць званкі, а таксама перадаваць тэкставыя паведамленні, карцінкі, відэа і свае каардынаты GPS. На «другім канцы провада» знаходзіцца яшчэ адзін мабільны тэлефон, падлучаны да іншай базавай радыёстанцыі. Пры гэтым за захаванасць інфармацыі перажываць не варта — дадзеныя шыфруюцца пры дапамозе алгарытму AES.

Сістэма Sonnet можа ўключацца аўтаматычна пры адсутнасці сігналу ад сотавай сеткі. Акрамя таго, Sonnet можна выкарыстоўваць у ролі пункту рэзервовай сувязі ў месцах стыхійных бедстваў і іншых надзвычайных сітуацый. Прылада можа працаваць і ў рэжыме рэтранслятара, перадаючы дадзеныя па ланцужку ад адной базы да іншай, пакуль іх не атрымае тэлефон з доступам у сетку.

Далёкасць дзеяння аднаго перадатчыка складае прыкладна 5 кіламетраў на адкрытай мясцовасці, 10 кіламетраў на ўзвышшы і каля 2 кіламетраў ва ўмовах горада. Убудаванай батарэі хапае на суткі бесперапыннай працы дэвайса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930