Знайсці
28.07.2017 / 00:51РусŁacБел

Амэрыканскі тэлеканал HBO плануе здымаць серыял пра Чарнобыль

Амэрыканскі тэлеканал HBO плянуе пачаць здымкі міні-сэрыялу пра катастрофу на Чарнобыльскай атамнай станцыі вясной наступнага году, паведамляе Assosated press.

Паводле дадзеных агенцтва, здымкі плянуецца праводзіць у Літве.

Актор Джарэд Гарыс будзе граць у сэрыяле савецкага навукоўца, якому Крэмль даручае расьсьледаваць акалічнасьці катастрофы на ЧАЭС. Усяго сэрыял будзе складацца зь пяці частак і выйдзе пад назвай «Чарнобыль».

У лістападзе мінулага года на Чарнобыльскай АЭС завяршылі мантаж аркі новага бясьпечнага канфайнмэнту на аб'ект «Сховішча» чацьвёртага энэргаблёку, які быў разбураны падчас ядзернай катастрофы 26 красавіка 1986 году. Устаноўка новага пакрыцьця дазволіла перайсьці да работ па дэмантажы канструкцыяў, вылучэньні і наступнай утылізацыі радыеактыўных матэрыялаў.

Будаўніцтва аркі пачалося ў 2012 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930