Знайсці
26.07.2017 / 15:421РусŁacБел

У Клюшчанах на месцы згарэлага касцёла пабудуюць капліцу. Абвешчаны збор сродкаў

Горадзенскі біскуп Аляксандар Кашкевіч распарадзіўся зьбіраць сродкі на будаўніцтва новай капліцы ў Клюшчанах Астравецкага раёну, якую пабудуюць на месцы згарэлага касьцёла Сьвятога Яўхіма, дзе некалі служыў паэт Казімер Сваяк.

Драўляны касьцёл быў пабудаваны ў 1726 годзе і дзейнічаў да 1948 году, калі яго закрыла савецкая ўлада. У 1990-х касьцёл вярнулі вернікам.

У касьцёле ў Клюшчанах нёс служэньне ксёндз Канстанцін (Канстанты) Стаповіч (паэтычны псэўданім — Казімер Сваяк). Тут у 1915 годзе ён прамовіў адно зь першых сваіх казаньняў па-беларуску.

У клюшчанскай парафіі Казімер Сваяк арганізаваў хор, у якім граў на скрыпцы і сьпяваў. Таксама дзякуючы намаганьням сьвятара ў навакольлі былі арганізаваныя некалькі школаў зь беларускай мовай навучаньня.

Ахвяраваньні будуць зьбірацца ва ўсёй Горадзенскай дыяцэзіі ў нядзелю, 6 жніўня.

«Ад імя клюшчанскіх вернікаў зьвяртаюся да вас з просьбай быць салідарнымі і сабраць ахвяраваньні на будаўніцтва капліцы, якая павінна зьявіцца на месцы страчанага касьцёла», — заахвочвае вернікаў і ўсіх неабыякавых людзей біскуп Аляксандар Кашкевіч.

Чытайце таксама:

У Астравецкім раёне згарэў касцёл XVIII стагоддзя, у якім служыў паэт Казімір Сваяк 

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930