Знайсці
27.08.2008 / 13:079РусŁacБел

Вяртлявая кугукаўка, барадатая чаротаўка, кандыдат палатачны

Заява Ярмошынай аб тым, што прычыны скарачэньня колькасьці кандыдатаў ў Палатку «натуральныя», дазваляюць разглядаць іх катэгорыю як асаблівы, падвід фаўны, якому тэрмінова трэба абарона. Фэльетон з блогу Лёліка Ушкіна.

Заява Ярмошынай аб тым, што прычыны скарачэньня колькасьці кандыдатаў ў Палатку «натуральныя», дазваляюць разглядаць іх катэгорыю як асаблівы, падвід фаўны, якому тэрмінова трэба абарона.

Карла Маркса, 38

Чыноўнік з Кобрыні: Добры дзень. Я па наступнай справе: у нас адзін супрацоўнік на прадпрыемстве зьбіраецца балятавацца ў палату прадстаўнікоў… Вось хацеў бы атрымаць ліцэнзію на тое, каб не пусьціць яго ў кандыдаты. Разрывам кантракту яго папалохаць, калі пасьмее высунуцца.

Чыноўнік з Адміністрацыі: Афігець! Спэцыяльна для Вас цытую Чырвоную кнігу (бярэ кнігу і чытае): «Кандыдат палатачны. Водзіцца на выбарчых участках. У краіне налічваецца прыкладна 350 асобін. З?за катастрафічнага скарачэньня папуляцыі, выкліканага натуральнымі прычынамі, знаходзіцца на ўліку Цэнтральнага Выбарчага Камітэту пра Мінэкалёгіі. Здымаць кандыдатаў дазваляецца толькі з дазволу уладаў». Кропка. (зачыняе кнігу). І што ж гэта выходзіць? Кандыдатаў у краіне засталося менш, чым вяртлявых чаротавак, а Вы кандыдацкі маладняк зьнішчаеце! Вы ж бачылі рэклямны ролік: «Чорная чапля, чортава жаба, кандыдат ў Палату… Яны мусяць жыць!».

Чыноўнік з Кобрыні: Пачакайце, а як жа пітомнік кандыдатаў пры лібэральна? дэмакратычнай партыі?

Чыноўнік з Адміністрацыі: Там нейкі мор, ці што. У гэтым сэзоне толькі сем гадаванцаў і тыя такія кволыя.

Чыноўнік з Кобрыні: А за мяжой кандыдатаў набываць ня думаеце?

Чыноўнік з Адміністрацыі: А сэнс? Вы ж чыталі, што кіраўнік ЦВК кажа: дэфіцыт выкліканы натуральнымі прычынамі! Што мы можам зрабіць супраць глябальнага пацяпленьня, выбухаў на Сонцы або зруху тэктанічных плітаў? Выміраюць, падлы.

Чыноўнік з Кобрыні: Што ж рабіць? Што ж рабіць? Ён жа як кандыдатам стане, вялікай шкоды ў горадзе наробіць.

Чыноўнік з Адміністрацыі: Во з гэтага і трэба было пачынаць. Які канкрэтна ўрон ваш кандыдат у пэрспэктыве можа нанесьці гораду і раёну: пачне грызьці дрэвы, красьці хатніх і калгасных жывёл, кусаць прахожых, выць на Месяц, замінаючы грамадзянам адпачываць пасьля працоўнага дня.

Чыноўнік з Кобрыні: Дык ад яго ж улётак столькі сьмецьця будзе ў паштовых скрынях! І потым, ён кандыдата ад вэртыкалі вельмі спужае. А ён у нас такі ручны! І потым гэта ж яго арэал абітаньня.

Чыноўнік з Адміністрацыі: М?да. Тут выпадак выключны. Гэта можна разглядаць у кантэксьце працэсу эвалюцыі. У такім выпадку мы, эколягі і сэлекцыянэры, натуральна зацікаўленыя ў тым, каб выжыў той кандыдат, які ўжо адаптаваўся да ўмоў мясцовасьці. Давайце так: я вашу заяву на ліцэнзію падпішу. Аднак Вы за гэта ў сваю чаргу павінны стварыць на вашым прадпрыемстве пры БРСМ або прафсаюзах сэкцыю юных натуралістаў і да наступных выбараў выгадвваць двух паўнацэнных палатачных кандыдатаў.

Чыноўнік з Кобрыні: Так, абавязкова! Дзякуй Вам! (сыходзіць)

Чыноўнік з Адміністрацыі (усьлед): Толькі не карміце іх байкамі пра тое, што ў нас чэсныя выбары. Інакш адзічэюць як той Скрабец. Гадавалі, гадавалі, а ў выніку… Вам што, а ў мяне, эколяга і сэлекцыянэра, дагэтуль душа баліць.

Лёлік Ушкін

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера