Знайсці
27.07.2017 / 10:3626РусŁacБел

Арыгінальная задума: каб гарантаваць якасць рамонту, мазыранка ўзяла ў заклад аўто будаўніка

Калі б не кемлівасць і жаданне самастойна разбірацца ў заканадаўстве, мазырчанка магла б паплаціцца не толькі добрымі адносінамі з суседзямі, але і грашыма…

Пра тое, што ўсім нам, час ад часу, не хапае юрыдычнай пісьменнасці, і казаць не трэба. Але толькі ў адзінак разуменне гэтага даходзіць да практычных крокаў палепшыць веды.

Вырашыўшы зрабіць рамонт у сваёй кватэры трыццаціпяцігадовая жыхарка Мазыра Вікторыя Смольская* разумела, што выбар перад ёй досыць абмежаваны: сродкаў для таго, каб наняць супрацоўнікаў саліднай кампаніі у яе, на жаль, не хапала, таму жанчына звярнулася да прыватных падрадчыкаў, аб’яў пра паслугі якіх сёння багата і на слупах, і ў інтэрнэце.

Пагутарыўшы з некалькімі патэнцыйнымі работнікамі, яна спынілася на Андрэю Марозаве, які хоць і не мог пахваліцца вялікай колькасцю здадзеных аб’ектаў, але «падкупіў» тым, што пагадзіўся зладзіць экскурсію ў адну з адрамантаваных ім кватэр, гаспадары якой рэкамендавалі спецыяліста выключна станоўча.

Праўда, перш чым даць дабро на афарбоўку сцен і іншыя рамонтныя работы, Вікторыя вывучыла значны аб'ём публікацый, звязаных з пытаннямі няякаснага выканання падрадчыкамі работ, і пазнаёмілася з шляхамі вырашэння такіх пытанняў у рамках Закона «Аб абароне правоў спажыўцоў». Як высветліцца пазней, зрабіла яна гэта нездарма.

У рамонтнікаў, якія працуюць па дамовах падраду, часцяком няма абаротных сродкаў, каб папярэдне набыць патрэбныя будматэрыялы за свой кошт. Таму Вікторыя вырашыла падстрахавацца. Калі спадар Марозаў папрасіў у яе аванс для набыцця неабходных матэрыялаў і пакрыцця часткі сваіх выдаткаў, яна прапанавала на такую ж суму заключыць з ёй дамову пазыкі з тэрмінам вяртання грошаў да моманту заканчэння работ. У якасці закладу было вырашана аформіць аўтамабіль Андрэя, на што мужчына пагадзіўся.

Ілюстрацыйнае фота: msant.ru.

Замест агавораных трох месяцаў рамонт зацягнуўся на паўгода. Акрамя таго, будаўнікі нейкім чынам здолелі затапіць суседзяў знізу. Пры выкананні работ была парушаная тэхналогія кладкі сухой цэментнай сцяжкі… Усё трэба было пераробліваць нанава. Само сабой, акт выкананых работ не мог быць падпісаны.

Спробы мірна вырашыць паўсталыя пытанні ні да чаго не прыводзілі, таму, атрымаўшы копію пазоўнай заявы аб спагнанні запазычанасці, Марозаву цягам тыдня прыйшлося дэмантававаць няякасную сцяжку падлогі і зрабіць новую. У выніку ён нават знізіў агульны кошт работ амаль на 40%, добраахвотна прапанаваўшы гэта кліентцы.

Каментар старшыні Выязнога трацейскага суда Вячаслава Дрызгаловіча:

«Кожны, хто хаця б аднойчы рабіў рамонт, ведае, як складана выбраць для яго спецыялістаў, якія б апраўдалі ўскладзеныя на іх надзеі. Заканамерна, што гераіня вырашыла разлічвацца толькі па факце заканчэння рамонтных работ, як гэта прадугледжвае артыкул № 658 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Пасля афармлення адносін паміж кліентам і падрадчыкам планавалася, што, скончыўшы працу і падпісаўшы акт аб яе выкананні, В. Смольская з А. Марозавым правядуць залічэнне сустрэчных аднастайных патрабаванняў, якія вынікаюць з гэтага акту і дамовы пазыкі ў адпаведнасці з артыкулам 381 Грамадзянскага кодэкса, ануляваўшы запазычанасць адзін перад адным на раўназначную суму.

Не будзь Вікторыя так прадбачліва ў афармленні сваіх узаемаадносін з Андрэем (калі б яна не зарэгістравала дагавор закладу аўтамабіля ў ДАІ, напрыклад), нямала б прыйшлося змарнаваць сіл, сродкаў і часу, даказваючы факт няякасна выкананых работ.

У гэтай жа сітуацыі яна была ў выйгрышы: менавіта Марозаву прыйшлося звяртацца да яе з сустрэчным пазовам аб спагнанні запазычанасці. А ён жа разумеў, што рамонт быў зроблены няякасна, таму ў задавальненні такога пазову яму было б адмоўлена. Акрамя таго, ён мог бы пазбавіцца права на валоданне машынай. Так што падрадчыку нічога не заставалася, як пастарацца выправіць свае памылкі і знайсці мірны шлях ўрэгулявання канфлікту».

*Імёны і прозвішчы герояў змененыя

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930