Знайсці
25.07.2017 / 10:481РусŁacБел

Аднаго з найлепшых расійскіх хакеістаў дыскваліфікавалі на два гады за допінг

Нападаючы хакейнага клуба «Ак Барса» Даніс Зарыпаў адхілены на два гады ад удзелу ў спаборніцтвах з-за прымянення допінгу.

У прэс-службе Кантынентальнай хакейнай лігі адзначаюць, што на адным з допінг-кантроляў у завершаным сезоне ў аналізах Зарыпава былі выяўленыя рэчывы, якія адносяцца да класа стымулятараў і дыурэтыкаў і маскіравальных агентаў.

Акрамя Зарыпава, на допінгу папаліся абаронца «Адмірала» Андрэй Конеў і абаронца «Медвешчака» Дэрэк Сміт. Сміт адхілены да верасня 2018 года, Конеў - да кастрычніка 2017-га.

Допінг-кантроль у чэмпіянаце КХЛ сезона-2016/2017 праводзіўся сумесна з Міжнароднай федэрацыяй хакея (IIHF) і WADA, з прыцягненнем антыдопінгавага падраздзялення канвенту SportAccord - DFSU (Doping Free Sport Unit), некалькіх міжнародных агенцтваў па зборы допінг-пробаў і антыдопінгавых лабараторый, акрэдытаваных WADA.

36-гадовы Даніс Зарыпаў з'яўляецца адным з найбольш тытулаваных і дзейсных расійскіх хакеістаў, якія выступаюць у КХЛ. Ён правёў у чэмпіянаце больш за 600 матчаў і набраў 565 ачкоў. Зарыпаў неаднаразова прыцягваўся ў зборную Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930