Якая тэмпература вады на Балтыцы і іншых морах
На пляжы ў Нідзе, Літва (Nida, Lithuania).
Не спякотны год, і воды Балтыкі прагрэліся слабей, чым у мінулыя гады.
Як заўсёды, вада трохі цяплейшая на ўзбярэжжы Латвіі і Эстоніі ў Рыжскай затоцы, чым у Паланзе ў Літве і на польскім «выбжэжы».
Па стане на 25 ліпеня, тэмпература вады ў Пярну (Эстонія), Юрмале, Рызе, Саўлкрасты (Латвія) складае 18,3 градуса.
На пляжах Куршскай касы (Ніда, Нерынга) і Палангі тэмпература вады складае 17,8 градуса.
На пляжах вострава Готланд (Швецыя) і вострава Саарэмаа (Эстонія) вада прагрэлася да 17,8 градуса.
На пляжах Хэльскай касы — 17,2 градуса, Уладыславова (Польшча) — 16,7 градуса.
У Таліне вада — 16,7 градуса, Нарве — 17,8 градуса.
Для параўнання: вада ў Чорным моры у Затоцы і Адэсе прагрэлася да 25 градусаў. На Адрыятыцы ў Харватыі і Чарнагорыі вада — 25,6 градуса. А на Балі ў Інданезіі — 27,2 градуса.
Адпачынак на Балтыцы пасуе людзям, якія не любяць спёкі.