Знайсці
21.07.2017 / 11:1720РусŁacБел

Кіраўнік навінаў на БТ: Мы можам крытыкаваць міністэрства, гарадскія або раённыя ўлады

Дырэктар Агенцтва тэлевізійных навінаў Белтэлерадыёкампаніі Сяргей Гусачэнка даў інтэрв'ю агенцтву «Мінск-навіны». Сярод іншага, ён распавёў, якіх чыноўнікаў могуць крытыкаваць вядучыя.

Сяргей Гусачэнка.

— Калі казаць пра выніковыя праграмах тыдня «Вакол планеты» і «Галоўны эфір», то тут і аналітыка выходзіць на першае месца, як і аўтарскае меркаванне. Так званая гаворачая галава — фармат, на мой погляд, састарэлы, адштурхвае, ды і гледачу, думаю, не асабліва цікавы. А вось пачуць меркаванне і пагадзіцца з ім ці не — выбар публікі па той бок экрана. У дадзены момант Агенцтва тэлевізійных навінаў не працуе як сухая інфармацыйная стужка, у нас ёсць свая пазіцыя, якую мы і стараемся данесці гледачу.

— Стаяць на абароне дзяржаўнай палітыкі — справа няўдзячная?

— Ну што вы. Я б устрымаўся ад такіх катэгарычных ацэнак. Хутчэй, гэта вялікая адказнасць. Якая складаецца яшчэ і ў тым, каб старанна правяраць і аб'ектыўна падаваць інфармацыю, якой валодаеш. Так, мы дзяржаўная структура, і ў пытаннях вялікай палітыкі, геапалітыкі наша пазіцыя супадае з пазіцыяй кіраўніцтва краіны. Але гэта нам не замінае ў тым жа «Галоўным эфіры» абсалютна па справе крытыкаваць міністэрства, гарадскія або раённыя ўлады за няправільныя дзеянні або недапрацоўкі ў нейкіх момантах. Далёка хадзіць не трэба: напрыклад, у Мінску збіраліся закрыць усе латкі па продажы садавіны на вуліцах. Маім калегам гэтая тэма падалася спрэчнай, і мы зрабілі сюжэт, дзе ўлічылі меркаванні прадаўцоў, Мінгарвыканкама, гараджан. Супадзенне ці не, але праз тыдзень ўлады адмовіліся ад сваіх планаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера