Даслаць навіну
Знайсці
17.07.2017 / 22:27 1

Нацбанк стварыў інфармацыйную сетку па тэхналогіі блокчэйн

Нацыянальны банк Беларусі стварыў на аснове тэхналогіі блокчэйн інфармацыйную сетку, якая можа выкарыстоўвацца для рашэння шырокага спектру сучасных і перспектыўных банкаўскіх і нябанкаўскіх задач. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка Беларусі.

На першым этапе сетка блокчэйн будзе практычна ўкаранёная ў рамках банкаўскай сістэмы краіны. Уладальнікам вузла сеткі блокчэйн можа стаць любы банк або нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя Беларусі. Адміністратарам сеткі блокчэйн у банкаўскай сістэме Беларусі прызначаны Разліковы цэнтр Нацыянальнага банка. У цэлым створаны самарэгулявальны механізм кіравання і развіцця беларускага сегмента сеткі блокчэйн з выкарыстаннем Савета нодаў (уладальнікаў вузлоў), члены якога маюць роўныя правы.

Першым прыкладам практычнага выкарыстання сеткі блокчэйн у банкаўскай сістэме Беларусі стала магчымасць перадачы інфармацыі аб выдадзенай банкаўскай гарантыі і непасрэдна самой банкаўскай гарантыі. Беларускія банкі ў бліжэйшы час змогуць скарыстацца такой магчымасцю ў адпаведнасці з пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 11 ліпеня 2017 года №279, якая ўступіла ў дзеянне з 15 ліпеня і прадугледжвае ўключэнне тэхналогіі блокчэйн у механізм перадачы інфармацыі аб банкаўскіх гарантыях. Новы механізм вядзення рэестраў банкаўскіх гарантый будзе спрыяць забеспячэнню ўзаемнага доступу суб'ектаў гаспадарання дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) да працэдур дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг).

Плануецца, што наступным этапам стане ўкараненне тэхналогіі блокчэйн на рынку каштоўных папер. ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» плануе выкарыстоўваць блокчэйн для вядзення рэестра аперацый з каштоўнымі паперамі на біржавым і пазабіржавым рынках. Рэалізацыя праекта дасць магчымасць фармаваць дадзены рэестр на якасна новым узроўні, што створыць умовы для павышэння празрыстасці і далейшага развіцця фондавага рынку ў Беларусі.

Выкарыстанне сеткі блокчэйн у Беларусі ў цяперашні час не прадугледжвае здзелак з віртуальнымі валютамі. Пры гэтым канцэптуальна не існуе якіх-небудзь абмежаванняў на вобласці прымянення блокчэйна ў сферы інфармацыйных тэхналогій.

У перспектыве тэхналогія можа быць выкарыстаная як у банкаўскай сістэме, так і за яе межамі для вырашэння любых іншых задач, у тым ліку, напрыклад, арганізацыі працы з «разумнымі кантрактамі». Пры заканадаўчым забеспячэнні завераная з дапамогай сеткі блокчэйн інфармацыя ў далейшым можа выкарыстоўвацца ў разнастайных відах дзейнасці, якія патрабуюць інфармацыйнага забеспячэння: бізнэсе, справаводстве, медыцыне, фінансавай сферы, прававой падтрымцы і многіх іншых сферах.

Інфармацыйная тэхналогія блокчэйн атрымала шырокае распаўсюджванне з 2008 года. Яе адметнай асаблівасцю з'яўляецца дэцэнтралізаваная структура захавання ідэнтычных ва ўсёй сетцы блокаў інфармацыі, што забяспечвае убудаваную ўстойлівасць да памылак, адсутнасць цэнтралізаванага кантролю і пунктаў адмовы. Інфармацыя, якая захоўваецца ў сетцы блокчэйн, празрыстая, бо агульная база даных адначасова існуе на ўсіх камп'ютарах, якія ўваходзяць у сетку. Запісы, якія захоўваюцца ў ёй, публічныя і лёгка правяраюцца. Сетка блокчэйн не можа быць разбураная, бо змяненне нават адзінкі інфармацыі патрабуе неабходнасці падмены інфармацыі ва ўсёй сетцы.

0
алекс / адказаць
18.07.2017 / 00:52
Нацбанк будзіт цяперака бітконы праізвадзіць?))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30