Знайсці
28.06.2017 / 13:591РусŁacБел

У Беларусі ўзнагародзяць самага актыўнага падарожніка — трэба зрабіць як мага больш сэлфі на фоне турыстычных аб’ектаў

Нацыянальнае агенцтва па турызме адкрыла прыём заявак на рэспубліканскі конкурс «Пазнай Беларусь — 2017», паведамілі карэспандэнту БелТА.

Прэтэндаваць на перамогу ў намінацыі «Я пазнаю Беларусь» можа любы ахвотны (акрамя экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў і супрацоўнікаў турыстычных кампаній). Для гэтага удзельнікам конкурсу трэба наведаць як мага больш славутасцяў Беларусі і зрабіць фота на іх фоне. Фотаздымкі трэба размясціць у сацыяльнай сетцы і пазначыць хэштэгамі #poznaiBelarus2017, #познайБеларусь2017, #DiscoverBelarus і геалакацыяй. Пры гэтым твар удзельніка на фота павінен быць выразна бачны, а аб'ект — пазнавальны. Пры выбары пераможцы ацэньваецца колькасць фатаграфій і іх арыгінальнасць, творчы падыход.

У дапамогу турыстам на сайце НАТ размешчаны кантрольны пералік 670 турыстычных аб'ектаў, якія прапануюцца для наведвання. У спіс увайшлі не толькі самыя вядомыя славутасці, але і іншыя цікавыя месцы — геаграфічны цэнтр Еўропы ў Полацку, Эйфелева вежа ў беларускім Парыжы, саляныя горы ля Салігорска.

Летась у намінацыі «Я пазнаю Беларусь» перамагла Тамара Казлоўская, якая зрабіла фотаздымкі на фоне 202 беларускіх славутасцяў. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу пройдзе 8 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930