Знайсці
23.06.2017 / 10:22

Прэзідэнт Фінляндыі знялася ў ролі бяздомнай для дабрачыннай акцыі ФОТАФАКТ

Былы прэзідэнт краіны Тар'я Халанен сядзіць на каменнай лесвіцы, погляд яе скіраваны ў пустэчу, адзенне — старое і бруднае.

Павялічыць

Фота з Халанен — гэта частка кампаніі «Няўдача можа напаткаць кожнага», якую праводзіць Армія выратавання. Мэта фота — паказаць, як магло скласціся б жыццё прэзідэнта, калі б у свой час ёй давялося б сутыкнуцца з бядой і горам.

Фотасесія была арганізавана ў сталічным раёне Хельсінкі Кален — гэта месца, дзе Халанен жыве ўсё сваё жыццё. Фотасесія прайшла на закрытай тэрыторыі, каб у разявак не было магчымасці паглядзець на прэзідэнта, якая пазіравала ў ролі бяздомнай.

Па словах фатографа Антона Суксдорфа, Халанен была таленавітай мадэллю.

— Я не мог чакаць большага — яна цалкам ужылася ў сваю ролю і ў сітуацыю, і мы адздымалі патрэбныя кадры за 20 хвілін. Яна паводзіла сябе як сапраўдны прафесіянал.

Кампанія — гэта частка дабрачыннай акцыі «Дапамажы чалавеку», мэта якой — сабраць грошы на патрэбы беднякоў у Фінляндыі. У кампаніі таксама ўдзельнічае прадпрымальнік Петэр Вестербака, які стаў вядомым дзякуючы гульнявой кампаніі Rovio.

Павялічыць

yle.fi

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31