Польшча дасць гледачам «Басовішча» бясплатныя візы
Арганізатары фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2017» абвясцілі пра візавую падтрымку наведнікам канцэртаў, якія цягам двух дзён (14—15 ліпеня) пройдуць недалёка ад Гарадку на Падляшшы.
Усе ахвотныя атрымаць бясплатную візу павінны да 30 чэрвеня запоўніць адмысловую анкету. Уваход на канцэртную пляцоўку вольны.
На імпрэзе выступяць сэрбы Neozbiljni pesimisti, палякі Łona i Webber, польскія беларусы ILO&friends, беларускія гурты Re1ikt, «НагУаль», «Дай Дарогу!», Akute, Naviband, Stary Olsa, The Superbullz, Vuraj ды іншыя.
У конкурсе маладых выканаўцаў за галоўны прыз будуць змагацца BarRokka, Leibonik/Башлыкевіч, SnopSnoŭu, Teleport.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Палац грамадзянскіх абрадаў у Мінску часова не будзе прымаць заявы на рэгістрацыю шлюбу
 1
У Крыме загінуў Z-блогер «Міша з Канады»
 2
Пад Мінскам пасадзілі лес у памяць Уладзіміра Макея
 1
Андрэй Дзмітрыеў: Пакуль не веру, што я на волі
 2
Лукашэнка на суботніку саджае дрэвы
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера