Знайсці
22.06.2017 / 11:5814РусŁacБел

У Вільню па мэблю можна не ездзіць: JYSK адкрыў у Мінску ўжо трэцюю краму ФОТАРЭПАРТАЖ 

22 чэрвеня новая крама дацкай сеткі JYSK адкрылася ў Шабанах. У гэты дзень кампанія дае зніжку 30% на ўсе тавары. На адкрыцці крамы кіраўніцтва кампаніі агучыла, што сярэдні чэк беларускіх пакупнікоў вышэйшы, чым, напрыклад, у аналагічных крамах у Эстоніі.

Дацкі рытэйлер JYSK, які займаецца рэалізацыяй тавараў для дома, абвесціў пра выхад на беларускі рынак толькі год таму. За гэты час у Мінску адкрываеццамўжо трэцяя крама, а сама кампанія збіраецца ісці і ў рэгіёны. Па падліках кампаніі, інвестыцыі ў адкрыццё скандынаўскай сеткі крамаў у Беларусі склалі 1,2 мільёна еўра.

Найхутчэй, наступная крама адкрыецца ў адным з гарадоў Віцебшчыны.

Асартымент крамы разлічаны на людзей, якія любяць абнаўляць свой інтэр'ер і ведаюць, як можна стварыць утульнасць у сябе дома. Прастора, прастата і адсутнасць вычварнасці — інтэр'ер у скандынаўскім стылі закліканы размяшчаць гасцей і расслабляць гаспадароў. 

Амаль усе тавары ў новай (і ва ўсіх астатніх) краме JYSK разлічаныя на добраўпарадкаванне кватэры. Сантэхнікі, жырандоляў, тавараў для рамонту тут няма. Затое прадаюцца мэбля, ручнікі, дываны, упрыгожанні для дома і дробныя тавары, якія дапамагаюць больш эрганамічна расставіць рэчы ў кватэры.

Гандлёвую сетку JYSK заснаваў Ларс Ларсен у 1979 годзе ў Даніі. Сёння яна налічвае больш за 2300 крамаў і за 20 тысяч супрацоўнікаў у 41 краіне свету (пераважна ў Еўропе). Гадавы абарот сеткі — 2,9 мільярда еўра. Кампанія актыўна вядзе сваю дзейнасць у краінах Балтыі, Польшчы і Украіне. У Расіі крамаў JYSK няма.

Адрас і расклад працы крамы:

9.00 — 22.00. Мінск, Партызанскі праспект, 182 (гіпермаркет ProStore).

JYSK — сон і жыццё па-скандынаўску.

СП «ПРАЙМЭРИ» ТАА УНП 101132766

Фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930