Знайсці
21.06.2017 / 13:19РусŁacБел

Re1ikt напісаў песню паводле апавядання Міхася Зарэцкага 

Новы твор гурт прадставіў 19 чэрвеня на канцэрце ў менскім клубе «Doodah King».

Новая песня «RE1IKT» напісаная паводле апавядання Міхася Зарэцкага «Паэма пра чорныя вочы» адмыслова для праекту «(Не) расстраляная паэзія», што прысвечаны беларускім творцам, расстраляным 80 гадоў таму.

«Даволі шмат было паэтаў і даволі шмат вершаваных твораў — на іх лёгка было б зрабіць песню. І атрымліваецца, што творы празаічныя могуць быць проста забытыя. У нас быў ужо досвед, калі мы ператваралі апавяданне ў песню», — кажа Алесь Дземідзенка, лідар гурта.

У праект «(Не) расстраляная паэзія» аб’ядналіся асноўныя беларускія музыкі. Кожны зробіць песняю адзін з вершаў паэтаў Расстралянага Адраджэння. Музыкі запісалі відэазвароты, дзе тлумачаць, чаму лічаць гэты праект надзвычай важным. Гэтак, Святлана Бень адчувае еднасць з творцамі.

«Калі мы будзем спяваць песні на іхныя вершы, гэта тое самае, што паціснуць адзін аднаму рукі, моцна сціскаць іх у сваіх абдымках, каб жорсткае чорнае небыццё не выхапіла іх адтуль, каб яны не зніклі назаўсёды», — кажа Бень.

Усе песні з праекту будуць прэзентаваныя цягам восені на партале «TuzinFM».

А 29 кастрычніка пройдзе канцэртавая прэм’ера «(Не) расстралянай паэзіі», на якой прагучаць 12 песень на вершы паэтаў 1930-ых і на музыку сучасных аўтараў.

У межах праекту таксама пройдуць адкрытыя лекцыі пра паэтаў і выйдуць маўклівыя кнігі — нататнікі з іхнымі выявамі ды цытатамі. На гэтым тыдні сканчаецца збор сродкаў на «Талацэ».

belsat.eu

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930