Знайсці
19.06.2017 / 18:148РусŁacБел

Стваральнікі «Піратаў Карыбскага мора» могуць пазбавіцца капітана Джэка Вераб'я

Стваральнікі франшызы «Піраты Карыбскага мора» могуць адмовіцца ад удзелу ў далейшых частках фільма капітана Джэка Вераб'я. Пра гэта паведамляе выданне Daily Star, спасылаючыся на ўласную крыніцу.

Як паведамляецца, раней Джоні Дэп, выконваючы ролю капітана, быў ледзь ці не адзінай прычынай, па якой гледачы ішлі глядзець карціну. Цяпер жа, як сцвярджае крыніца, людзі страцілі цікавасць да персоны Дэпа.

Аўдыторыі цяпер больш па душы 27-гадовы Брэнтан Туэйтс і 25-гадовая Кая Скадэларыё, якія з'явіліся ў карціне «Піраты Карыбскага мора: Мерцвякі не распавядаюць казак». Такім чынам, калі акцёры атрымаюць галоўныя ролі ў наступнай частцы франшызы, гэта можа стаць глытком свежага паветра.

Нагадаем, капітан Джэк Верабей з'яўляецца галоўным героем фільма «Піраты Карыбскага мора» на працягу ўсіх пяці частак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера