Знайсці
06.06.2017 / 11:255РусŁacБел

Збіраюцца грошы на выданне кнігі Аляксандра Гужалоўскага пра цэнзуру ў БССР

Збіраюцца грошы на выданне кнігі прафесара БДУ, доктара гістарычных навук Аляксандра Гужалоўскага «Чырвоны аловак».

Як зазначаецца ў анатацыі, на падмурку вялікага аб’ёму рассакрэчаных архіўных дакументаў, перыёдыкі, учасных даследаванняў у кнізе ўпершыню паказана гісторыя функцыянавання і знікнення сістэмы партыйна-дзяржаўнага інфармацыйнага кантролю ў БССР у 1944—1991 гг.

Чытачы зазірнуць у «святая святых» савецкай ідэалогіі — Галоўліт і Рэперткам БССР, якія доўгія гады ажыццяўлялі інфармацыйную і культурную палітыку камуністычнай партыі, даведаюцца пра цэнзурныя лёсы літаратурных і мастацкіх твораў, сродкаў масавай інфармацыі і культурнай спадчыны Беларусі.

«Галоўнымі ахвярамі дзейнасці цэнзурнай сістэмы ў Савецкай Беларусі сталі людзі. Палітычная цэнзура нанесла шкоду грамадскай свядомасці, сфарміраваўшы ў жыхароў БССР цэнзурную ментальнасць (самацэнзуру), якая выключала з поля зроку цэлыя пласты нацыянальнай і сусветнай гісторыі і культуры. Спачатку прымусова, а потым ужо агрэсіўна-добраахвотна стваральнікі беларускай савецкай культуры і яе спажыўцы збудавалі ўтапічную прастору, закрытую ад навакольнага свету і ад саміх сябе. Знаёмства з гісторыяй і механізмамі функцыянавання савецкай цэнзуры дае адзін з адказаў на пытанне: чаму мы такія сёння?», — піша А. Гужалоўскі.

Мяркуемы наклад — 500 асобнікаў, колькасць старонак — 350. Патрэбная сума — 3 000 рублёў. На гэты момант сабрана 29% ад сумы.

Грошы збіраюцца на платформе ulej.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930