Знайсці
06.06.2017 / 11:3118РусŁacБел

Топ-5 папулярных ВІДЭА блогера Улада Бумагі, пра існаванне якога вы даведаліся толькі што

Улад Бумага сабраў у мінскім гандлёвым цэнтры Galleria тры тысячы прыхільнікаў. Арганізатары вырашылі спыніць сустрэчу з хлопцам у гандлёвым цэнтры, паколькі стала зразумела, што можа пачацца цісканіна

Бумага — сапраўднае прозвішча беларускага блогера. Ютуб-канал стаў папулярным дзякуючы двум відэа, якія высветлілася пасля, былі фэйкамі.

Першае — ноч у аквапарку «Лябяжы». Гэта папулярны жанр відэа на Ютубе, калі задачай блогера становіцца заначаваць у якім-небудзь грамадскім месцы, напрыклад, гандлёвым цэнтры ці кінатэатры. Пасля гледачы выклалі скрыншоты з відэа Улада, дзе былі відаць ахоўнікі аквапарка (таймкод 9:31 на відэа). Але гэта не перашкодзіла яму набраць 8 мільёнаў праглядаў.

Другое відэа, якое прынесла славу блогеру, — ноч у батутнай арэне, якое таксама аказалася фэйкам. Відэа набрала 9 мільёнаў праглядаў.

Яшчэ адно відэа, якое мае 9 мільёнаў праглядаў — песня «Тает Срок». Гэта пародыя на хіт вясны ад украінскага гурта «Грыбы». Відэа прысвечана службе ў войску.

Амаль 4 мільёны набрала відэа, дзе дарослыя хлопцы будуюць сабе пячору са снега.

Пранк (розыгрыш) над татам Улада набраў больш за 3 мільёны праглядаў. Хлопец проста абклеіў машыну бацькі каляровымі сцікерамі. 

Канал юнака называецца А4 і мае выключна забаўляльны кантэнт: лайфхакі (карысныя парады), чэленджы (выпрабаванні), пранкі (розыгрышы) ды эксперыменты.

ІА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031