Знайсці
28.05.2017 / 12:005РусŁacБел

Ліст чытача: асвятленне вуліц у вёсцы адключаць не маюць права, як мы дабіваемся ўключэння

На першы погляд, можа здацца, што я — «вечны скаржнік», якому ад няма чаго рабіць толькі і справы, як скаргі пісаць. Але я лічу так: закон можа не падабацца, але нават калі ты змагаешся супраць яго (закона), выконваць яго павінен, як і ўсе навокал — нягледзячы на рангі. І мне становіцца агідна і брыдка, калі я бачу, як усіх дзеляць на «людзей» і «быдла» альбо дазваляюць вольнасці з выкананнем законаў «сваім набліжаным» — у такім выпадку я кідаюся ў бойку, бо калі не я, то хто абароніць маю краіну ад гэтых «царкоў». У мяне ёсць ужо досвед — два гады мне спатрэбілася, каб Мінскі аблвыканкам адмяніў сваё ж незаконнае рашэнне — як чыноўнікі ні ўпіраліся, але я здолеў іх памылку.

Вось і тут —

з 1 красавіка 2017 года ў нашым Зембіне (як потым высветлілася і ў вёсках па ўсім раёне і нават вобласці) адключылі начное асвятленне вуліц. Зроблена гэта было па рашэнні сельскага савета дэпутатаў (вось гэта адзінства думак — па усёй вобласці дэпутаты разважаюць абсалютна аднолькава — ура! ура! ура!).

На самай справе, хутчэй за ўсё, аблвыканкам расфуфырыў выдзеленыя на асвятленне вуліц грошы (куды — справа дзяржкантролю і пракуратуры) і, каб не захісталіся крэслы пад пятай кропкай «вялікіх людзей», вырашылі паэканоміць.

Ніхто не спрачаецца — разумная эканомія не перашкодзіць ніколі, але чаму хадзіць навобмацак павінны жыхары вёскі?

Калі ўжо эканоміць, то талакою, усім разам. Зразумела, што цалкам адключыць асвятленне вуліц у Барысаве немагчыма, але на адну ноч на тыдзень плошчы і праз адзін ліхтар на некаторых вуліцах магчыма і гэта дало б нашмат большы эканамічны эфект, а ў вясковай мясцовасці святло на вуліцах у будні можна ўключаць, напрыклад, так — з 2200 да 2330 і з 0400 да світанку (калі даяркі і скотнікі ідуць на працу), у выхадныя святло патрэбна ўсю ноч — людзі маюць права хадзіць у госці альбо проста гуляць калі ім хочацца, а не толькі тады, калі дазволяць «дзядзькі і цёткі» з выканкамаў — у краіне надзвычайнай сітуацыі ніхто пакуль не абвяшчаў. І ўвогуле, калі ўзнікла неабходнасць у падобным рашэнні, чыноўнікі маглі б часова зняць самаўскладзеныя кароны і параіцца з людзьмі — як будзе лепей. (Разумею — фантастыка, але так і павінна быць, і ў гэтым выпадку так і хочацца закрычаць: «Ну, Аляксандр Рыгоравіч, і дзе сацыяльная справядлівасць, не згадваючы якой, вы не размаўляеце? Ці ў вас і вашых справядлівасць, а ў іншых толькі сацыяльная — у сэнсе «сацуха», як кажуць — тое, што засталося, аб’едкі ад справядлівасці?», але не пачуе, на жаль.)

А з гэтага моманту будзе цікава прасачыць за храналогіяй падзей.

10 красавіка — мой электронны зварот у Барысаўскі райвыканкам з пытаннем, чаму ў аг.Зембін адключана знешняе асвятленне і першая згадка пра парушэнне рашэннем сельсавета Пастановы Саўміна РБ «О мерах по внедрению системы государственных социальных стандартов по обслуживанию населения Республики», дзе ўказана, што асветленымі павінны быць не менш за 80% вуліц і 60% дарог з удасканаленым пакрыццём, а таксама пункта 7.4 Гігіенічных патрабаванняў да ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый, зацверджаных Постановай Мінздрава РБ ад 01.11.2011 г. №110 праз пункт 7.5.18 «…на пешеходных мостиках, автостоянках, пешеходных аллеях и дорогах, внутренних, служебно-хозяйственных и пожарных проездах, а также на улицах и дорогах сельских поселений частичное или полное отключение освещения в ночное время не допускается…».

20 красавіка — мая прысутнасць на прыёме грамадзян, які праводзіўся ў аг.Зембін першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага контролю па Мінскай вобласці С.І.Сакалоўскай разам са старшынёй Барысаўскага раённага савета дэпутатаў П.В.Навіцкім, дзе зноў было паднята пытанне аб вонкавым асвятленні.

05 мая — адказ райвыканкама на электронны зварот: (цытую) «…По существу Вашего электронного обращения, поступившего на официальный сайт Борисовского районного исполнительного комитета, сообщаем следующее.

Во исполнение Директивы Президента Республики Беларусь № 3 от 14 июня 2007 года «Экономия и бережливость — главные факторы экономической безопасности государства» и руководствуясь Законом Республики Беларусь от 4 января 2010 года № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь», с целью экономии энергоресурсов, Зембинским сельским исполнительным комитетом 23 марта 2017 года было принято решение № 30а об отключении наружного освещения в населенных пунктах сельсовета на период с 1 апреля 2017 года по 31 августа 2017 года. Но так как при экономии электроэнергии не выполняются государственные социальные стандарты, в аг. Зембин и в д. Корсаковичи уличное освещение будет включено с 1 мая 2017 года…» (канец цытаты). Цікава, што адказ за 26 красавіка, падпісаны старшынёй раённага савета дэпутатаў і адпраўлены мне ў электронным выглядзе — у гэтым выпадку электронная пошта яшчэ горш за звычайную: ліст ішоў дзевяць дзён, тым больш што на час прыходу адказу, згодна з ім жа, у нашым аграгарадку ўжо чатыры дні гарыць святло на вуліцы. Як думкі — свеціць ці не? Ага, свеціць, але толькі Месяц, калі хмар няма! Ну, думаю — можа, на Дзень Перамогі адклалі.

10 мая — адказ райвыканкама на маю скаргу прадстаўніцы дзяржкантролю. Слова ў слова, з тымі ж знакамі прыпынку пра падставы рашэння сельсавета, але ўжо без абяцанняў пра святло…

А.М.Міколінскі, Зембін Барысаўскага р-на Мінскай вобл.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930