Знайсці
20.05.2017 / 09:594РусŁacБел

Светлавы слуп у небе над Ратамкай ФОТА

Фота Андрэя Лейчыка.

Разнавіднасць сонечнага гало можна было назіраць у вечаровым небе над Ратамкай 19 мая, паведамляе tut.by. Светлавы слуп зафіксаваў астраном-аматар Андрэй Лейчык з групы Астрарамантыка.

«Светлавы слуп аранжавага адцення асвятліў паўночна-заходні гарызонт на некалькі хвілін. Светлавы слуп быў досыць яркім і візуальна назіраўся, як яркая вогненная паласа святла, што ўздымалася з-за далягляду ў вечаровае неба! Неверагодная прыгажосць!», - напісаў Андрэй на сваёй старонцы Укантакце.

* * *

Светлавы (або сонечны) слуп

адзін з самых частых відаў гало, візуальная атмасферная з'ява, аптычны эфект, які ўяўляе сабой вертыкальную паласу святла, што цягнецца ад Сонца падчас яго заходу або ўзыходу. З'ява выклікаецца адлюстраваннем святла на амаль гарызантальных плоскіх гранях шасцікутных плоскіх альбо слупавідных ледзяных крышталіках, узважаных ў паветры. Такія крышталікі ўтвараюцца ў высокіх пёрыстых аблоках, найбольш часта ў пёрыста-слаістых. Пры нізкіх тэмпературах падобныя крышталікі таксама могуць утварацца і ў ніжэйшых слаях атмасферы. Таму светлавыя слупы часцей назіраюцца ў халодную пару года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930