Знайсці
19.05.2017 / 18:16РусŁacБел

Жыхар Слуцка прадаваў выпісаныя яму таблеткі трамадолу

Слуцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа аб незаконным збыце таблетак, якія ўтрымліваюць у сваім складзе псіхатропныя рэчывы, паведамляе БЕЛТА.

Фігурантам па крымінальнай справе праходзіць раней судзімы 38-гадовы жыхар Слуцка. Мужчына стаяў ананімна на ўліку ў лекара-нарколага і меў права, згодна з выпісанымі рэцэптамі, набываць лекі, якія ўтрымліваюць небяспечныя псіхатропныя рэчывы. Ён быў папярэджаны аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці па арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Мужчына атрымліваў у аптэцы ў Мінску апіоідныя анальгетыкі і прадаваў іх у Слуцку. Падазраваны быў затрыманы падчас збыту 20 таблетак трамадолу.

Цяпер фігуранту выстаўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 328 КК (незаконны збыт псіхатропных рэчываў). Абвінавачаны заключаны пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930