Знайсці
19.05.2017 / 20:0210РусŁacБел

Google навучыўся распазнаваць з камеры аб'екты і тэкст

На штогадовай канферэнцыі распрацоўшчыкаў Google I/O, якая адбываецца ў штаб-кватэры інтэрнэт-гіганта, кампанія зрабіла некалькі важных анонсаў, але самым цікавым быў аповед пра новую тэхналогію Google Lens, якая распазнае з дапамогай камеры ў рэжыме рэальнага часу аб’екты і тэкст. Менавіта гэтая тэхналогія больш за ўсё ўразіла гледачоў канферэнцыі. Распрацоўшчыкі Google паказалі некалькі магчымых сцэнароў работы Google Lens, якія змогуць спрасціць жыццё ўжо зараз. Чакаецца, што мабільны дадатак з’явіцца ўжо сёлета.

Імгненная ідэнтыфікацыя аб’ектаў

Вы можаце накіраваць свой тэлефон на невядомы аб’ект (напрыклад, кветку), і Google Lens дакладна вызначыць біялагічны від гэтай расліны (напрыклад, лілія белая).

Google Lens таксама можа ідэнтыфікаваць птушак (што будзе карысна для арнітолагаў-аматараў), а таксама аўтамабілі (што дапаможа аўтааматарам).

Аўтаматычны ўваход у Wi-Fi-сеткі

Шматзадачнасць — адна з асаблівасцей Google Lens. Напрыклад, Google Lens можа прачытаць пароль ад Wi-Fi-сеткі і аўтаматычна ажыццявіць уваход смартфонаў у такую сетку. Альбо прачытаць флаер з анонсам падзеі, а потым дадаць гэтую падзею ў ваш Google-каляндар і гэтак далей.

Атрыманне інфармацыі пра найбліжэйшыя месцы

Для таго, каб атрымаць падрабязную інфармацыю пра краму, кавярню ці іншы аб’ект, ужо не будзе патрэбы шукаць гэта ў Google Maps, дастаткова будзе толькі накіраваць камеру на будынак гэтага аб’екта. Google Lens пазнае аб’ект па фасадзе і дашле вам усю неабходную інфармацыю пра яго.

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930