Знайсці
19.05.2017 / 11:3951РусŁacБел

Макей: Нас шмат разоў падштурхоўвалі, каб мы зрабілі канчатковы геапалітычны выбар

У пятніцу 19 мая ў гатэлі Hilton адбываецца канферэнцыя «Мінскі дыялог», якую ладзіць «Ліберальны клуб». На гэты раз яна мае тэмай «25 гадоў замежнай палітыкі Беларусі». На сустрэчу былі запрошаныя дзейны міністр замежных спраў, а таксама ўсе былыя кіраўнікі ведамства.

«25-годдзе замежнай палітыкі — важная веха, каб даведацца, дзе мы знаходзімся? Зверыць свае планы на будучыню. Хто мы такія і куды ідзём?» — пачаў выступ Уладзімір Макей.

«Мы павінны адштурхоўвацца ад інтарэсаў захавання і развіцця нашай дзяржавы, ад нацыянальных інтарэсаў. Тут важнае аб’яднанне палітычных элітаў, а не выбудоўванне новых бар'ераў, у тым ліку паміж грамадзянскай супольнасцю і дзяржавай», — адзначыў Уладзімір Макей.

Галоўнай задачай Беларусі на сённяшні дзень міністр назваў «больш устойлівую канфігурацыю размеркавання нашых экспартных патокаў». «Паміж рынкамі Еўразійскага эканамічнага саюза, ЕС і далёкай дугі». Асаблівую ўвагу надаюць апошняму пункту, бо з першымі ўсё больш стабільна і зразумела.

«Мы захавалі добрыя адносіны з усімі суседзямі. Уносім свой уклад ва ўрэгуляванне канфлікту на ўсходзе Украіны. Нас не раз падштурхоўвалі, каб мы зрабілі канчатковы геапалітычны выбар. Але інтарэсы Беларусі не замыкаюцца ў адным кірунку. І гэта не славутае «сядзенне на двух крэслах», — мяркуе міністр замежных справаў.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930