Знайсці
18.05.2017 / 18:032РусŁacБел

Эколагі: Жывая агароджа ачышчае паветра ў гарадах лепш за дрэвы 

Кусты і жывая агарожда здольныя ачышчаць паветра ў забруджаных гарадах з высокімі будынкамі лепш, чым дрэвы, гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у часопісе Atmospheric Environment, піша ВВС.

Getty

У працы адзначаецца, што высокія дрэвы добра чысцяць ў паветра на адкрытых прасторах, у той час як у гарадах са шчыльнай забудовай гэтую задачу лепш выконваюць зараснікі невысокага шчыльнага кустоўя.

Адзін з аўтараў даследавання, прафесар Прашант Кумар з Універсітэта Сурэя кажа, што гарадскім уладам варта паспрабаваць высаджваць жывыя агароджы там, дзе гэта дазваляе зрабіць шырыня тратуара.

Цяпер Кумар і іншыя даследчыкі спрабуюць высветліць, якія менавіта расліны найлепш падыходзяць для ачысткі паветра ў гарадах са шчыльнай забудовай і якой павінна быць аптымальная вышыня жывой агарожды.

Аўтары даследавання не выступаюць супраць дрэў: насупраць, яны заклікаюць саджаць больш дрэў, таму што ўсё больш людзей сёння пераязджаюць жыць у гарады.

У працы адзначаецца толькі, што роля жывой агароджы ў ачышчэнні паветра недаацэненая, асабліва ў гарадах. Па словах прафесара Кумара, жывыя агароджы добрыя тым, што яны чысцяць паветра «на ўзроўні выхлапной трубы».

Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, забруджванне паветра ў буйных гарадах застаецца адной з галоўных прычын пагаршэння здароўя насельніцтва.

Каля 92% насельніцтва планеты жывуць у месцах з павышаным утрыманнем таксінаў ў паветры, СААЗ паведамляла ў канцы 2016 года.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930