Знайсці
18.05.2017 / 17:472РусŁacБел

Люлька з будаўнікамі сарвалася з вышыні ў Брэсце

Брэсцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта высвятляюцца акалічнасці траўміравання работнікаў у выніку выпадзення з будаўнічай люлькі, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Надзвычайнае здарэнне адбылося 18 мая прыкладна ў 13.30 падчас капітальнага рамонту шматкватэрнага дома, размешчанага па бульвары Шаўчэнкі, 10. Паводле папярэдніх даных, на ўзроўні пятага паверха абарваўся адзін з тросаў, што ўтрымлівае будаўнічую люльку, якая ўпала на казырок будынка. У гэты момант у ёй знаходзіліся тры работнікі РБУ №1 філіяла ААТ «Рамбудтрэст». Пацярпелая 48-гадовая маляр з шматлікімі пераломамі дастаўленая ў Брэсцкую абласную бальніцу, яе 28-гадовая калега шпіталізаваная ў цэнтральную гарадскую бальніцу з траўмай пазваночніка і страсеннем галаўнога мозгу, 20-гадовы цясляр атрымаў удары.

«У цяперашні час следчымі праводзіцца агляд месца здарэння з прыцягненнем спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, інспекцыі працы і прадстаўнікамі будаўнічай арганізацыі. Для высвятлення ўсіх абставін апытваюцца відавочцы, канфіскоўваецца службовая дакументацыя», — дадала афіцыйны прадстаўнік УСК.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера