Знайсці
18.05.2017 / 11:126РусŁacБел

Затрыманы ў «справе патрыётаў» Міраслаў Лазоўскі і яго нявеста Святлана збіраюцца ўзяць шлюб

Нявеста Міраслава Лазоўскага Сьвятлана паведаміла Радыё Свабода, што пара абмяркоўвае магчымасьць пажаніцца.

«Невядома, калі Міраслаў выйдзе. Мы вельмі актыўна перапісваемся. Я пасьля працы адразу іду да паштовай скрынкі, правяраю, ці няма раптам ліста ад яго. Калі знаходжу, то адразу сядаю пісаць адказ. Увесь вечар пішу. Зараз вось хачу раней на Галоўпаштамт прыехаць, каб пасьпець ліст укінуць да 9-й гадзіны. Там калі да 9-й укінеш, то ён у той жа дзень да адрасата дойдзе. Альбо заўтра на раніцу», — гаворыць Сьвятлана.

Паводле яе, спачатку кантактаваць зь Міраславам было няпроста, лісты не даходзілі. Ён нават распытваў, чаму Сьвятлана ня піша.

«Цяпер лісты даходзяць ужо. Я стараюся як мага часьцей пісаць. Разьбіваю вялікія лісты на некалькі частак і дасылаю. Каб хоць нейкая была ў яго вестка, нейкі ланцужок паміж намі трымаўся», — гаворыць яна.

Сьвятлана таксама падзялілася навіной аб тым, што пара абмяркоўвае магчымасьць узяць шлюб, пакуль Міраслаў Лазоўскі знаходзіцца ў СІЗА. «Ведаеце, гэтая сытуацыя яшчэ больш нас зьблізіла. Мы цяпер размаўляем з Міраславам пра шлюб. Верагодна, гэта здарыцца, яшчэ пакуль ён будзе ў СІЗА. Мы ня ведаем, што будзе далей, што будзе на судзе і якім будзе прысуд, які можа быць тэрмін», — падзялілася Сьвятлана.

***

Міраслаў Лазоўскі быў затрыманы ўвечары 21 сакавіка, празь некалькі гадзін у кватэры, дзе Лазоўскі жыў разам са сваёй нявестай, адбыўся ператрус. Першапачаткова яму выставілі абвінавачаньне паводле ч. 3 артыкула 293 (падрыхтоўка масавых беспарадкаў). 11 красавіка стала вядома, што да абвінавачаньня дадаўся яшчэ адзін артыкул — 287 (стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня). Усяго разам з Лазоўскім у справе «Белага легіёну» праходзіць больш за 30 чалавек. Большая частка зь іх знаходзіцца за кратамі, у СІЗА на вуліцы Валадарскага і ў СІЗА КДБ.

Родныя і блізкія абвінавачаных, а таксама шматлікія праваабаронцы і экспэрты называюць справу сфабрыкаванай.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера