Знайсці
18.05.2017 / 10:456РусŁacБел

На польскай мяжы 21-гадовы беларус быў прызнаны рэкардсменам-кантрабандыстам

Малады беларус увайшоў у гісторыю, як перавозчык рэкорднай партыі кантрабандных цыгарэт у польскіх Полаўцах.

21-гадовы беларус на сваім бусе перасякаў польска-беларускую мяжу ў КПП Полаўцы (сумежная ў Беларусі - Пясчатка).

Пусты мікрааўтобус і самотны кіроўца выклікалі падазрэнне ў польскіх мытнікаў. Машыну вырашана было надгледзець з прыхільнасцю.

У выніку пільнай праверкі цыгарэты знайшлі схаванымі ў сценках буса, пад падлогай і ў дзвярах машыны. Усяго 14 тысяч пачкаў цыгарэт, рынкавым коштам у Польшчы 180 тысяч злотых (больш за $45 тысяч). Выяўленая партыя аказалася самай вялікай выяўленай кантрабандай для польскага пункта пропуску Полаўцы.

Малады чалавек увайшоў у крымінальную гісторыю мытні, але дарагой цаной: пазбавіўся тавару, буса, дадаткова яго чакае штраф і ўжо накладзеная забарона на ўезд у Еўрасаюз тэрмінам на 3 гады.

euroby.info

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930