Знайсці
18.05.2017 / 00:2639РусŁacБел

Cправа параненых амапаўцаў у Мазыры. Ці могуць расстраляць нападніка, калі забойства не было?

Мазырскаму рэцыдывісту, які параніў амапаўцаў, пагражае расстрэл, паведаміла «Наша Ніва». «Які расстрэл, калі ён нікога не забіў?» — запыталіся каментатары. Тлумачым.

У артыкуле 14 Крымінальнага кодэкса Беларусі пазначана, што такое замах на злачынства. Гэта «наўмыснае дзеянне альбо бяздзеянне асобы, накіраванае на здзяйсненне злачынства, калі пры гэтым злачынства не было даведзена да канца не абставінах, якія не залежаць ад гэтай асобы». І за такі замах адказнасць прадугледжваецца такая ж, як за скончанае злачынства. Фармулёўка складаная, але лагічная і справядлівая.

Напрыклад, жонка вырашыла атруціць мужа, каб завалодаць спадчынай. Яна засыпала патрэбнае рэчыва яму ў напой, ён выпіў атруту, але ўсё ж ацалеў — вось такі моцны імунітэт. У такім разе ад жонкі ўжо не залежала, ці выжыве муж. Яна здзяйсняла ўсвядомленае забойства.

Падобная гісторыя была і з гімназістам, які, па версіі следства, накінуўся на настаўніцу. Ён, зноў-такі па версіі следства, хацеў яе забіць, дзеля чаго нанёс 17 нажавых удараў у вобласць шыі. Настаўніца выжыла не таму, што нападнік перадумаў забіваць і спыніўся, а проста таму што ў яго не атрымалася.

Мазырскага рэцыдывіста збіраюцца судзіць за «замах на забойства дзвюх і больш асобаў у сувязі з ажыццяўленнем iмi службовай дзейнасці».

Калі следства дакажа, што ён насамрэч меў намер забіць амапаўцаў, то мазырчук будзе несці такую ж адказнасць, як за «забойства дзвюх і больш асобаў у сувязі з ажыццяўленнем iмi службовай дзейнасці» — ад 8 да 25 гадоў зняволення, альбо пажыццёвае пакаранне, альбо расстрэл.

Прэцэдэнтаў, каб за замах на забойства расстрэльвалі, у Беларусі яшчэ не было. Аднак адзначым, што Гомельскі абласны суд, які будзе разбіраць справу, апошнія гады выносіць найбольш жорсткія прысуды сярод іншых абласных судоў.

Браніслаў Юрэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930