Знайсці
17.05.2017 / 22:3619РусŁacБел

Беларуса Лёву з гурту «Бі-2» затрымалі за захоўванне марыхуаны

На маскоўскім стадыёне «Адкрыццё Арэна», дзе 17 мая гуляў «Спартак» з «Церак», затрымалі аднаго з салістаў гурта «Бі-2» Ягора Бортніка, вядомага пад псеўданімам Лёва Бі-2. Па дадзеных крыніцы ТАСС, у яго знайшлі пакецік з марыхуанай.

Афіцыйна ў паліцыі паведамілі пра затрыманне чалавека «па падазрэнні ў захоўванні рэчываў, канфіскаваных з грамадзянскага абароту», але не назвалі яго імя. Дырэктар гурта «Бі-2» Руслан Волкаў заявіў РБК, што не ведае аб затрыманні саліста.

Як паведаміла ТАСС інфармаваная крыніца, Лёву Бі-2 можа пагражаць адміністрацыйная адказнасць.

«Гаворка ідзе пра артыкул Кодэкса РФ аб адміністрацыйных парушэннях» Незаконны абарот наркатычных сродкаў». Дадзены артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага штрафу ў памеры ад чатырох тысяч да пяці тысяч расійскіх рублёў (132-164 беларускія) або адміністрацыйны арышт на тэрмін да пятнаццаці сутак», - сказаў суразмоўца агенцтва.

***

Ягор Бортнік (Лёва) нарадзіўся ў 1972 г. у Мінску. У 1985 г. у мінскай дзіцячай тэатрэльнай студыі пазнаёміўся з Аляксандрам Уманам (Шура). Яны ў 1988 г. стварылі гурт «Браты па зброі», які ў выніку стаў звацца Бі-2.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера