Знайсці
17.05.2017 / 12:2626РусŁacБел

НАТА пра блакаванне Украінай сайтаў: Гэта пытанне бяспекі, а не свабоды слова

У НАТА афіцыйна адрэагавалі на рашэнне Кіева пра санкцыі супраць шэрагу расійскіх сайтаў ва Украіне.

Адпаведны каментар «Еўрапейскай праўдзе» даў прадстаўнік Паўночнаатлантычнага альянсу.

«Украінскі ўрад даў выразна зразумець, што гэты ўказ з'яўляецца пытаннем бяспекі, а не свабоды слова», — паведамілі ў НАТА.

Прадстаўнік Альянсу нагадаў, што НАТА супрацоўнічае з Украінай у працэсе яе рэфармавання, у тым ліку ў сферы дэмакратыі, вяршэнства права і правоў чалавека.

«Свабода слова ахопліваецца гэтым дыялогам. Мы верым у адданасць Украіны сваім міжнародным абавязацельствам, бо ў краіне дзейнічае сістэма стрымак і проціваг», — заявілі ў НАТА.

Як вядома, 16 мая прэзідэнт Украіны падпісаў указ, які грунтуецца на рашэнні СНБА і накладвае санкцыі на шэраг расійскіх IT-кампаній, у тым ліку распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння. Таксама гэты ўказ абавязвае ўсіх правайдараў заблакаваць доступ да шэрагу расійскіх інтэрнэт-сэрвісаў, уключаючы «Яндэкс», «Укантакце», «Аднакласнікі».

Як паведамлялася, ЕС чакае ад Украіны падрабязных тлумачэнняў гэтага ўказа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера