Даслаць навіну
Знайсці
16.05.2017 / 20:18 7

Вакульчык пакінуў пасаду кіраўніка Федэрацыі біятлона

Новым кіраўніком Беларускай федэрацыі біятлона абраны былы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Андрыян Цыбульскі, паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу БФБ.

Валерый Вакульчык, фота biathlon.by

На пасадзе кіраўніка біятлоннай федэрацыі Андрыян Цыбульскі змяніў старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка, які цяпер узначаліў наглядальны савет БФБ. Такое рашэнне прынятае 16 мая на пазачарговай рэспубліканскай справаздачна-выбарнай канферэнцыі ГА «Беларуская федэрацыя біятлона». Кандыдатура Андрыяна Цыбульскага была аднагалосна падтрыманая ўдзельнікамі канферэнцыі.

Намеснікам кіраўніка федэрацыі стаў Ігар Кузняцоў.

Валерый Вакульчык кіраваў Беларускай федэрацыяй біятлона з сакавіка 2013 года, калі змяніў Вадзіма Зайцава, які пакінуў пасаду ў БФБ услед за сыходам з пасады старшыні КДБ.

Новаабраны кіраўнік Беларускай федэрацыі біятлона Андрыян Цыбульскі адзначыў, што галоўнымі задачамі федэрацыі стануць «безумоўная пераемнасць у працы ранейшага кіраўніцтва, у тым ліку стыль і практыка кіраўніцкай дзейнасці з нацэленасцю на практычны вынік; інтэнсіўная і якасная падрыхтоўка нацыянальнай каманды да XXIII Алімпійскіх гульняў у Пхенчхане; рэалізацыя распрацаваных інавацыйных прынцыпаў і метадаў падрыхтоўкі рэзерву».

Зацверджаная таксама новая рэдакцыя статута БФБ, якая адпавядае ўстаноўкам кіраўніка Беларусі, прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па развіцці алімпійскіх відаў спорту, — адзначылі ў біятлоннай федэрацыі.

Дэлегатамі канферэнцыі абраныя кіруючыя органы федэрацыі: прэзідыум, назіральны савет, кантрольна-рэвізійная камісія.

Павялічыць выяву

Андрыян Цыбульскі. Фота: Дзяніс Касцючэнка, Біятлон Анлайн

Новы кіраўнік Беларускай федэрацыі біятлона Андрыян Аляксеевіч Цыбульскі нарадзіўся 19 сакавіка 1969 года ў вёсцы Белае Полацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1983 годзе пад кіраўніцтвам Аляксандра Шаклеіна пачаў займацца біятлонам. У 1991 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Кірава па спецыяльнасці «Фізічнае выхаванне». Мае спартыўнае званне майстра спорту СССР па біятлоне (1990 г.), Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (2010 г.).

З 1991 года па 1992 год працаваў трэнерам-выкладчыкам па біятлоне ў Віцебскай СДЮШАР, з 1992 года па 1995 год — у Наваполацкім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. У перыяд з 1995 года па 1997 год займаў пасаду старшага трэнера Мінаблсавета «Дынама» па біятлоне, з 1997 года па 2000 год — у Рэспубліканскай школе вышэйшага спартыўнага майстэрства па зімовых відах спорту.

З 2000 года па 2006 год працаваў старшым трэнерам нацыянальнай каманды Беларусі па біятлоне. У гэты перыяд пад кіраўніцтвам Андрыяна Цыбульскага ўпершыню быў рэалізаваны новы падыход у арганізацыі работы сэрвіс-групы. З 2006 года па 2007 год з'яўляўся старшым трэнерам жаночай нацыянальнай каманды Беларусі. З 2007 года па 2013 год — галоўны трэнер жаночай нацыянальнай каманды, а з 2013 года па 2016 год — галоўны трэнер аб'яднанай нацыянальнай каманды Беларусі.

З 2007 года пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Андрыяна Цыбульскага спартсменкі жаночай нацыянальнай каманды па біятлоне заваявалі 5 алімпійскіх медалёў, з іх 3 залатыя, 6 медалёў на чэмпіянатах свету, з іх 2 залатыя; шматлікія ўзнагароды на чэмпіянатах Еўропы, юніёрскіх першынствах свету і этапах Кубка свету. Дар'я Домрачава стала пераможцай Кубка свету-2014/15, уладальніцай 5 малых Крыштальных глобусаў Кубка свету па біятлоне.

Ганараваны званнем Заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны Ордэнам Айчыны III ступені, неаднаразова заахвочваўся кіраўніцтвам Міністэрства спорту і турызму і Беларускай федэрацыі біятлона.

0
Вано / адказаць
17.05.2017 / 00:02
Каждый должен заниматься своим делом. Уберите чиновников из руководства спортивными федерациями! И будет результат! И самое главное из НОК - Национального олимпийского комитета. а то и олимпиады заваливает, и экономику. Ну а потом и всех чиновников поменять...
0
Мура / адказаць
17.05.2017 / 19:20
Уберите одного сами знаете кого и все у нас получится.
0
александр / адказаць
10.12.2017 / 09:32
нарэшце.....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30