Знайсці
15.05.2017 / 21:5324РусŁacБел

Трое школьнікаў разбурылі каля сотні помнікаў на каталіцкіх могілках у Пастаўскім раёне

Каля сотні надмагільных помнікаў зламыснікі разбілі на каталіцкіх могілках у вёсцы Груздава Пастаўскага раёна. Праваахоўнікі выявілі траіх падазраваных непаўналетніх, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава.

Фота Радыё Свабода

Пабітыя помнікі вяскоўцы заўважылі не адразу. Пра вандалізм адна з мясцовых жыхарак паведаміла 13 мая. На месца выбыла следча-аператыўная група, але па гарачых слядах знайсці зламыснікаў не ўдалося. Апытанне жыхароў вёскі дапамагло выявіць падазраваных.

«Завадатарам аказаўся вучань 3 класа, хлопчык праблемны, з няшчаснай сям'і. Ён падбіў яшчэ двух сямікласнікаў, адзін з якіх характарызуецца станоўча, пайсці з ім на могілкі, каб сабраць цукеркі, якія сваякі пакінулі ля надмагілляў у дзень святкавання Вялікадня. Аднак зборам ежы справа не абмежавалася — з хуліганскіх памкненняў хлопцы разбілі некалькі помнікаў. Па прызнанні саміх дзяцей, з таго дня яны чынілі свае «свавольствы» на могілках яшчэ некалькі разоў», — патлумачыла Вольга Шкуратава.

Паколькі ўсе трое з'яўляюцца непаўналетнімі, крымінальная справа не распачатая. Праверка па факце працягваецца, кампетэнтныя органы працуюць з бацькамі, якім прыйдзецца адказваць за ўчынкі дзяцей. Яны будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў. Акрамя таго, камісія па справах непаўнагадовых разгледзіць пытанне аб накіраванні дзяцей у спецустанову.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера