Знайсці
12.08.2008 / 14:56РусŁacБел

Тысячы паломнікаў у Дзісьне

У гэтыя дні праваслаўныя зьбіраюцца на Віцебшчыне, каб пакланіцца сьвятому абразу Маці Божай Адзігітрыі Смаленскай.

У гэтыя дні праваслаўныя зьбіраюцца на Віцебшчыне, каб пакланіцца сьвятому абразу Маці Божай Адзігітрыі Смаленскай.

Паводле легенды, абраз прыплыў у горад па рацэ. Воды Дзьвіны прынесьлі яго прыблізна пяць стагодзьдзяў таму. З году ў год, у адзін і той жа дзень, абраз выносяць на людзі, робяць хросны ход. Традыцыя разьмяняла не адну сотню гадоў.

Ужо ніхто не памятае дакладную дату, калі гараджане ўпершыню пасталі ў чаргу, каб схіліцца перад абразом. Учора сюды прыехалі тысячы паломнікаў, людзкі калідор расьцягнуўся на некалькі кілямэтраў.

Маршрут тут не мяняецца гадамі. Працэсія рухаецца па цэнтральных вуліцах Дзісны.

Нягледзячы на забароны, хросным ходам тут хадзілі і ў часы цкаваньяў на царкву. Але тады за браму не выходзілі.

Марыя Зубкоўская, жыхарка Дзісны:

«Баяліся, і слоў няма, настаўнікі за каўнер дзяцей бралі й выводзілі з царквы, выводзілі і ў школе давалі прачуханца, што ў царкву ходзіш. Нельга было».

Чаргу тут займаюць зноў і зноў. Кожны стараецца тройчы схіліцца перад сьвятыняй.

Вера Мятла, стараста дзісьненскай царквы:

«У Дзісьне знаходзіцца сьпіс з Смаленскага абраза Божай Маці. Прыходзяць у гэты дзень сьвяткаваць і ў Смаленску, і ў Дзісьне».

Сёньня за падзеямі ў Дзісьне прыехаў назараць і падданы ЗША. Фотамастак з Чыкага Джон Кунстадтэр зьбірае калекцыю абрадаў і звычаяў беларусаў.

Сьвята ў Дзісьне ўжо выйшла далёка за рамкі местачковай падзеі.

Паводле ont.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930