Знайсці
14.05.2017 / 17:002РусŁacБел

Парашэнка: Я ведаў і любіў Шарамета і не задаволены вынікамі расследавання забойства

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што заўтра, 15 траўня, у справе пра забойства журналіста Паўла Шарамета дапытаюць былога супрацоўніка Службы бяспекі Украіны Ігара Усіціменку, на магчымую датычнасць якога ўказвае незалежнае расследаванне, зробленае журналістамі праекту «Слідство.Інфо» разам з прадстаўнікамі міжнароднай сеткі OCCRP.

«Расьсьледаваньне, якое вядзе Нацыянальная паліцыя і Служба бясьпекі Ўкраіны, будзе максымальна адкрытым для правядзеньня любых сьледчых дзеяньняў. Мяне праінфармавалі, што ў панядзелак спадар Усьціменка выкліканы на допыт і будзе дапытаны. Тое, што можна будзе ведаць сродкам масавай інфармацыі, я ўпэўнены, што вы павінны ведаць», — паведаміў Пятро Парашэннка сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.

Такім чынам, прэзыдэнт Украіны адрэагаваў на тое, што некаторыя журналісты прыйшлі на прэсавую канфэрэнцыю у футболках з надпісам «Хто забіў Паўла?».

«Я ведаў і любіў Паўла. Можна сказаць, што мы зь ім сябравалі. Для мяне, як і для большасьці з вас, была шокам тая тэрарыстычная атака, цынічнае забойства, што адбылося», — сказаў ён.

Пятро Парашэнка сказаў, што некалькі тыдняў таму сустракаўся з маці і дачкой Паўла Шарамета і распавядаў ім пра хаду расьсьледаваньня

Украінскі прэзыдэнт нагадаў, што адразу пасьля забойства зьвярнуўся па дапамогу да замежных спэцыялістаў. «На жаль, я чакаў большага і лепшага выніку і не задаволены, што да гэтага часу ў нас няма забойцы і ён не прыцягнуты да адказнасьці», — падкрэсьліў ён.

«Я хацеў бы падзякаваць журналістам, якія правялі сваё расьсьледаваньне. Адразу пасьля гэтага патэлефанаваў кіраўніку Нацыянальнай паліцыі і папрасіў, каб ён сустрэўся з журналістамі. Наколькі мне вядома, сустрэча адбылася. Старшыня СБУ далажыў мне, што спадар Усьціменка, які быў згаданы, звольніўся з СБУ ў красавіку 2014 году разам з 2 тысячамі іншых супрацоўнікаў Службы бясьпекі пасьля Рэвалюцыі годнасьці», — сказаў украінскі прэзыдэнт.

«Мы павінны аб’яднаць намаганьні, каб расьсьледаваньне было максымальна празрыстае і максымальна эфэктыўнае. Лічыце, што на сёньняшні дзень я разам з вамі ў гэтай самай футболцы», — дадаў Пятро Парашэнка.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера