Знайсці
14.05.2017 / 13:2325РусŁacБел

Паліцыя затрымала чалавека, які агаліў зад на выступе Джамалы на «Еўрабачанні»

Мужчыну, які зняў штаны падчас выступу Джамалы на фінале «Еўрабачанне-2017» у Кіеве, затрымала паліцыя. Пра гэта паведаміў кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў на сваёй старонцы ў Facebook.

У той момант, калі Джамала выступала, як мінулагодняя пераможца, на фінале конкурсу, на сцэну выйшаў мужчына ў сцягу Аўстраліі і зняў штаны. Як аказалася, гэта ўкраінскі пранкер Віталь Сядзюк.

Сам Сядзюк патлумачыў свой учынак асабістым хобі, бо «неафіцыйна працуе правакацыйным журналістам», паведаміў Авакаў. Кіраўнік МУС адзначыў, што Сядзюк быў затрыманы аховай конкурсу пры ўдзеле паліцыі. Ён, па словах Авакава, «аказваў супраціў пры затрыманні».

«У парадку арт.208 КПК Украіны затрыманы на 72 гадзіны да суда, які абярэ яму заўтра меру стрымання па артыкуле 296 ч.3 (хуліганства з абцяжаючымі) — ад штрафу да пяці гадоў пазбаўлення волі», — напісаў Авакаў.

Кіраўнік МУС таксама назваў Седзюка «ганьбай краіны», дадаўшы, што ён «зможа рэалізоўваць сваё хобі ў турэмнай камеры ізалятара часовага ўтрымання».

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930