Знайсці
13.05.2017 / 21:275РусŁacБел

Машына без кіроўцы насмерць збіла пенсіянерку ў Віцебску

Машына без кіроўцы насмерць збіла пенсіянерку ў Віцебску, паведаміў БЕЛТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Фота ДАІ

Аварыя адбылася 13 мая каля 14.30. «Жыхарка Віцебска 1980 года нараджэння за рулём Toyota прыехала на працу па знаёмым маршруце і прыпаркавала машыну на ўхіле. Праз некаторы час яна пачула крыкі мінакоў пра тое, што яе машына коціцца назад. Падбегшы, убачыла, што аўтамабіль ужо паспеў заднімі коламі пераехаць пажылую жанчыну. Мабыць, яна ішла ўздоўж абочыны, калі аўто нечакана пакацілася і збіла яе», — растлумачыў Аляксандр Казючыц.

Ратавальнікі дапамаглі выцягнуць 70-гадовую жанчыну з-пад машыны, аднак медыкі канстатавалі смерць пенсіянеркі. Па дадзеным факце праводзіцца праверка, іншамарка дастаўленая на штрафстаянку. Будуць прызначаныя экспертызы, якія дапамогуць выявіць, чаму аўтамабіль пакаціўся назад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930