Знайсці
13.05.2017 / 13:44РусŁacБел

Страляніна ў доме састарэлых у ЗША: ёсць забітыя

Невядомы адкрыў агонь у доме састарэлых у горадзе Кіркесвіле, штат Агаё (ЗША), перадаюць інфармагенцтвы. Узброены мужчына пракраўся ў будынак і адкрыў агонь па людзях, якія знаходзіліся ўнутры.

У выніку нападу загінулі прынамсі тры чалавекі. Сярод іх дзве супрацоўніцы ўстановы і адзін паліцэйскі. Пасля атакі злачынец пакончыў з сабой.

Праваахоўныя органы вывучаюць матывы стралка. Імаверна, ён пакутаваў на псіхічнае расстройства.

Месца здарэння ачэпленае, там працуюць эксперты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера