Знайсці
12.05.2017 / 18:049РусŁacБел

Беларусь з 20 медалямі заняла першае месца на ЧС па муай-тай у Мінску

Беларускія байцы з 20 медалямі занялі першае месца ў камандным заліку чэмпіянату свету па муай-тай, які завяршаецца 12 мая ў мінскім палацы спорту, паведамляе Tut.by.

Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY

У заключны дзень амаль усе беларускія спартоўцы, якія выступалі ў фіналах дарослых спаборніцтваў, выйгралі залатыя ўзнагароды — Алена Ляшкевіч (45 кг), Дыяна Емяльянава (звыш за 75 кг), Арцём Аванесов (63,5 кг), Дзмітрый Варац (67 кг), Дзмітрый Валент (81 кг), Яўген Ваўчок (86 кг), Дзяніс Ганчаронак (91 кг).

Сярэбраны медаль атрымала Людміла Чыслава (48 кг), золата тут заваявала прадстаўніца Тайланда Конлак Супгісара.

Прабіўся ў фінал і Вадзім Васькоў (71 кг), аднак з-за траўмы ён не выйшаў на фінальны паядынак і атрымаў сярэбраны медаль.

Раней уладальнікамі бронзавых медалёў сталі прадстаўнікі Беларусі Сагіф Гасанаў (51 кг), Мікалай Свядомскі (54 кг), Андрэй Герасімчук (звыш за 91 кг), Вераніка Собаль (67 кг), Марыя Белуш (75 кг).

У моладзевай катэгорыі (да 23) гадоў залатымі медалістамі сталі Максім Пяткевіч (63,5 кг) і Дзмітрый Філіпаў (71 кг). Сярэбраныя ўзнагароды заваявалі Раман Доўнар (67 кг), Карэн Тумасян (81 кг) і Уладзіслаў Шадко (звыш 91 кг), бронзавым прызёрам стаў Арцём Віннік (60 кг).

У чвэрцьфінале выбыў з барацьбы за ўзнагароды 11-разовы чэмпіён свету Віталь Гуркоў (75 кг), па ачках саступіў партугальцу Дзіёга Калада, які ў выніку стаў сярэбраным медалістам, прайграўшы ў фінале расіяніну Івану Грыгор'еву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031